MSPRING.ONLINE выбраліся ў выходны дзень на набярэжную Дняпра, каб убачыць, як праходзіць другі магілёўскі пікнік, на якім няма алкаголю, шашлыкоў і міліцыі (амаль).
28 траўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Упершыню вялікі гарадскі пікнік арганізаваў Цэнтр гарадскіх ініцыятыў у канцы траўня 2015 года. Праз 364 дня стартаваў другі па ліку пікнік – больш яркі, маляўнічы і маштабны.