Інфармацыйная служба міліцыянтаў ігнаруе пункт наконт пазначэння нацыянальнай прыналежнасці асоб, якія здзейснілі правапарушэнне.

На гэтых скрыншотах – пералік матэрыялаў толькі за 2015-2016 год, у якім злачынцамі выступаюць прадстаўнікі нацыянальнасці рома.

menty1 menty2

На тое, што гэта не звычайная памылка, акрамя частаты выкарыстоўвання словаў “цыган” ды “цыганскі”, указвае, таксама, і тон, якім апісваецца дзейнасць праванарушальнікаў. Вось тут, напрыклад, прыналежнасць да цыганскай дыяспары пазначана двойчы ў адным тэксце.

tsygan1

А ў гэтым выпадку прама напісана, што прадстаўнікам цыганскай дыяспары надавалася асобная ўвага. Зазначым, што ў тэксце сказана пра “усталяванне асоб, якія займаліся рэалізацыяй наркатычных рэчываў праз глабальную сетку Інтэрнэт шляхам пакідання закладак”. Тут, чамусьці, ніякай спасылкі на нацыянальнасць няма. 

tsygan2

Наступны скрын мы пакінем нават без каментароў. Тут нават пазначана, колькі чалавек з “катэгорыі” звычайна прыцягваецца да крымінальнай адказнасці. Колькасць беларусаў, рускіх, армянаў, габрэяў і іншых, каго затрымліваюць за распаўсюд наркотыкаў, не пазначана.

tsygan3

Адзначым, што у метадычцы “Прававая інфармацыя для масмедыя”, якая даступна на афіцыйным сайце Следчага камітэта, у пункце 8 пазначана, “Каб пазбегнуць распальвання нацыянальнай нянавісці ці варожасці, ня варта фіксаваць увагу чытачоў і гледачоў на нацыянальнай прыналежнасці асоб, якія ўчынілі злачынства.”

menty3

Як заявіў прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Магілёўскі праваабарончы цэнтр” Барыс Бухель, зараз разглядаецца магчымасць скаргі ў гарадскую пракуратуру.

– Гэты прамое парушэнне правоў чалавека, бо не ад нацыянальнасці залежыць, ці з’яўляецца чалавек злачынцам, ці не. Але з матэрыялаў, якія размешчаны на афіцыйным рэсурсе УУС Магаблвыканкама можна зрабіць менавіта такую выснову. Гэта недапушчальна, аб чым пішуць і калегі міліцыянтаў са Следчага камітэту, – пракаментаваў сітуацыю Барыс Бухель.

Зазначым, што з 12-га па 21-га сакавіка ў Беларусі будзе ладзіцца агульнаэўрапейскі тыдзень дзеяньняў супраць расізма пад эгідай UNITED (Еўрапейская сетка супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў).