У ЗША на федэральным узроўні зноў будуць караць смерцю людзей. Як адрозніваецца смяротнае пакаранне ў Штатах і ў Беларусі?

Напрыклад, у Штатах могуць прысудзіць да смяротнага пакарання жанчыну, а ў Беларусі – не.

Урад ЗША ўпершыню за 16 гадоў вяртае смяротнае пакаранне на федэральным узроўні. Нягледзячы на тое, што афіцыйнага мараторыя на пакаранне да гэтага не было, пачынаючы з 2003 года федэральныя суды не выносілі смяротных прысудаў.

Цяпер жа збіраюцца пакараць смерцю мінімум пяцярых чалавек, якіх асудзілі на выключную меру за забойства і згвалтаванне дзяцей і састарэлых.

Што ж, мабыць, гэта добрая нагода параўнаць, чым адрозніваецца смяротнае пакаранне ў ЗША і ў Беларусі.