А мясцовы актывіст праводзіць акцыю «Зробім!», да якой могуць далучыцца ўсе жадаючыя, у тым ліку і тыя, хто не хоча ўдзельнічаць у «дзяржаўным» суботніку.

7 красавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі. Фота – bagina.by.

9 красавіка пройдзе агульнагарадскі суботнік, у якім прапанавана паўдзельнічаць ўсім прадпрыемствам горада. Адным з цэнтраў работы будзе пляцоўка каля дома культуры вобласці, дзе мясцовыя ўлады плануюць разбіць поле для міні-гольфа. Рашэнне аб з’яўленні гэтага аб’екта было прынята яшчэ ў мінулым годзе, а ініцыяваў яго старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Цумараў. Чакаецца, што ён будзе працаваць на аб’екце разам з іншымі чыноўнікамі і работнікамі дома культуры.

lavrino

Гарвыканкам прапануе пахваліцца вынікамі «чысткі» – пасля ўборкі гараджанам прапануюць даслаць сваю фотасправаздачу пра тое, «як кожны дапамог свайму любімаму Магілёву».

У гэты ж дзень мясцовы актывіст Аляксей Гаўрыленка ўжо традыцыйна прапануе магілёўцам далучыцца да міжнароднай экалагічнай кампаніі «Зробім!» і прыбрацца ў раёне Ямніцкага пасёлка. Раней ён жа арганізоўваў уборкі ў мінулыя гады.
Ён падкрэслівае, што ні ў якім разе не мае дачынення да суботніка, тым больш дзеля поля для міні-гольфа.

– На жаль, для большасці ўборка – гэта фармальнасць. Хоць у Магілёве, асабліва ў мікрараёнах хапае сапраўдных звалак, дзе спатрэбіліся б рукі. У бліжэйшы час я планую аб’ехаць як мага больш іх, і стварыць фотаархіў з пазначэннем месца, каб і мне, і людзям было зразумела, у якіх месцах абстаноўка горш, – сказаў Аляксей Гаўрыленка.

У планах актывіста – правесці шэраг экалагічных акцый, пра якiя ён вырашыў пакуль не гаварыць.

Усіх жадаючых дапамагчы ён чакае ў суботу, 9 красавіка, у 11:00 на канчатковым прыпыначным пункце «Пасёлак Ямніцкі», куды ідуць аўтобусы №11 і №29. З сабой лепш захапіць невялікі перакус і гумовыя пальчаткі.

Калі ёсць пытанні, то лепш патэлефанаваць па нумары 8-025-666-39-96

wiWEWCzi5S0