Правадыру сацыялістычнай рэвалюцыі дадалі пралетарскіх фарбаў

22 красавіка. Магілёў. ДК  ім. Кірава. Алесь Святлицкий. Фота – Мікіта Раманоўскі, vk.com/ilovemogilev


У ноч з 21 на 22 красавіка невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Уладзіміру Леніну ў раёне Дома культуры завода імя Кірава. Манумент закідалі шкляным посудам, у якім знаходзілася фарба. Таксама на помніку пакінулі надпіс «Забойца мільёнаў людзей».

Акцыя невядомых, хутчэй за ўсё, была прымеркавана да Дня нараджэння Леніна, які адзначаецца 22 красавіка. Раніцай міліцыя ачапіла тэрыторыю вакол. У дадзены час праводзіцца праверка. Верагодна, што тым, хто апаганіў помнік, будзе пагражаць крымінальная адказнасць за злоснае хуліганства.

Сляды фарбы ліквідавалі яшчэ да абеду.