Толькі паглядзіце, што было.

25 ліпеня ў Магілёў прыбыла каманда кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. На працягу гадзіны сама Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава размаўлялі з магілёўцамі і жорстка крытыкавалі ўладу.

На мітынг прыйшло ад 3 да 4 тысяч чалавек. Гэта самае масавае палітычнае мерапрыемства ў Магілёве, пачынаючы з нулявых гадоў. Ціханоўскай і кампаніі ўдалося ўзбурыць адзін з самых апалітычных абласных цэнтраў краіны.

Але што будзе далей?