Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў пачынае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. Вашы гісторыі і сведчанні стануць доказамі злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

Што неабходна зрабіць?

Калі вы былі збітыя пры затрыманні або ў РУУС/ІЧУ, напішыце падрабязна сваю гісторыю:

  • укажыце дату, месца і акалічнасці вашага затрымання,
  • месца ўтрымання і ўмовы там;
  • укажыце дадзеныя, якія дапамогуць ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў улады ў выпадку расследавання (прозвішчы, нумары, званні, прыкметы);
  • зрабіце некалькі здымкаў цялесных пашкоджанняў (калі ёсць) на лічбавую камеру пры натуральным асвятленні

Паведаміце нам, калі хочаце пакінуць свае імёны ў таямніцы.

Дашліце файлы з апісаннем і здымкамі на электронны адрас: tortures2020@gmail.com

АБО

звяжыцеся з нашымі журналістамі або юрыстамі, узгадніце сустрэчу і раскажыце сваю гісторыю пад відэазапіс па тэлефоне ў Мінску: +375 17 394 63 11.

У асаблівых выпадках ваша ананімнасць захаваецца, але ў першую чаргу важныя гісторыі тых, хто гатовы не хаваць сваіх імёнаў.

Адначасова вы можаце папрасіць дапамогі ў складанні скаргі на незаконнае затрыманне, забароненае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі, іншыя парушэнні прадстаўнікоў улады.