Давайце разам даведаемся, за што гэтая стужка атрымала два «Оскара», чатыры «Залатых глобусы» і паразважаем пра тое, што рабіць, калі грамадства, улада і міліцыя вас не чуюць. Пятніца, «Кола», 19:00.

Валанцёрская група MAYDAY і сайт аб правах чалавека MSPRING.ONLINE клічуць цябе, тваіх сяброў, тваю сям’ю і сабаку з катом на бясплатны кінапрагляд ў гэтую пятніцу, 27 верасня, у цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16).

На вялікім экране пад гарбату з печывам і цукеркамі паглядзім самы гучны фільм 2017 года – «Тры білборда на мяжы з Эббінгам, Місуры».

Па сюжэце, маці-адзіночка Мілдрэд Хейз спрабуе прымусіць працаваць паліцыю роднага горада. На яе думку, палісмэны не вельмі імкнуцца раскрыць забойства яе дачкі-падлетка Анжэлы, якую за сем месяцаў да гэтага згвалтавалі і забілі.

Для гэтага яна арандуе тры рэкламных білборда, размешчаных на пад’ездзе да горада, і вывешвае там тры плакаты з кароткімі надпісамі, якія нагадваюць пра забойства Анжэлы і бяздзейнасць шэрыфа. Усё гэта адбываецца на фоне неразумення жыхароў горада да ўчынку галоўнай гераіні.

Фільм атрымаў 4 «Залатых глобусы» і 2 «Оскары», сабраўшы пры бюджэце ў 12$ млн. больш за 150$ млн. у пракаце.

Пасля прагляду мы абмяркуем фільм і падумаем, што можна зрабіць, калі грамадства, праваахоўныя органы і ўлада цябе не чуюць.

Уваход – вольны.

МАГІЛЁЎ. 27 ВЕРАСНЯ

ЦЭНТР «КОЛА» (зав. Чкалава, 16)

ЗБОР А 19:00