Усё залежыць ад асобы заяўніка.

Пры выдачы перадач асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА, кантралёры пачалі пытацца пра асобу адпраўніка і пра тое, кім ён даводзіцца зняволенаму. У выпадку, калі падаследны няправільна называе адпраўніка, пасылка не выдаецца, а пазней пра гэта паведамляюць грамадзянам, якія адправілі перадачу.

Такое новаўвядзенне дзейнічае з пачатку студзеня. Ці з’яўляецца гэта агульным правілам, ці  эксцэсам выканаўцы, пакуль незразумела, аднак выпадкі не з’яўляюцца адзінкавымі.