З-за недахопу сродкаў на асабовых рахунках асуджаныя ў калоніях пазбаўлены магчымасці падаць скаргі ў Вярхоўны Суд.
Вярхоўны Суд патрабуе, каб дзяржаўная пошліна за наглядную скаргу (2 базавыя велічыні) была пералічаная толькі ад імя асуджанага і непасрэдна самім асуджаным. Правіла стала больш жорсткім.
Раней практыкавалася пералічэнне грошай сваякамі ад імя асуджанага, аднак прыкладна з лютага ў паштовых аддзяленнях і банках пры аплаце дзяржаўнай пошліны за скаргу ў Вярхоўны Суд пачалі правяраць пашпарты. Сам Вярхоўны Суд стаў вяртаць скаргі, аплачаныя не асабіста асуджаным.
Сітуацыя ўскладняецца тым, што некаторыя катэгорыі асуджаных паводле палітычных артыкулаў, у дачыненні да якіх уведзены «прафулік» і якія знаходзяцца ў спісе «тэрарыстаў», застаюцца без сродкаў, бо ў паштовай сістэме ў дачыненні да іх дзейнічае аўтаматычная забарона на пераводы.