Увечары 29 лістапада блогер Эдуард Пальчыс, журналіст Аляксандр Буракоў і яшчэ паўсотні чалавек у цэнтры «Кола» дыскутавалі аб тэлебачанні, нацыянальнай ідэі і стаўленні да Расіі і расіянаў.
30 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі
11.25 – чаму ў Беларусі стала так шмат расейскай прапаганды.
16:30 – поспех «Спутник-Беларусь» і любоў беларусаў да расСМІ.
20:48 – што спрабуюць данесці прапагандысты да беларусаў.
25:00 – «расейскія ўлады спрабуюць пераканаць беларусаў, што фекальныя сталагміты ў нашых дамах не вырастуць без іх удзелу».
26:39 – што сказаць расейцу, які ўпэўнены, што беларусаў няма.
35:26 – «хто гатовы абараняць Хоцімск са зброяй у руках?».
40:00 – пра любоў да Расеі.
52:07 – што здзівіла расейцаў за Уралам ў групе ЛСП.
54:10 – чаму б Беларусі не ўвайсці ў склад Расіі і не пачаць развіваць нацыяналізм, як у Дагестане?
58:10 – як нам прымаць Бранскую і Смаленскую вобласць у свой склад?
1:05:44 – пра нацыянальную ідэю Беларусі.
1:12:05 – Беларусь – краіна з вялізным патэнцыялам.
1:16:00 – «Калі возьмем расійскія ток-шоу, то Салаўёў – гэта проста скоцкая з’ява».
1:25:25 – Што зрабіць, каб выратаваць Беларусь ад інфармацыйнай прорвы расейскай прапаганды.