Гэта дакладна паправаслаўнаму?

26 лютага. Магілёў. Алесь Святліцкі


Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын падчас шпацыру па парку ў Падміколлі ўбачыў фенаменальную аб’яву на браме, што вядзе ў двор мясцовага манастыра. Сёстры прыстанку «пераканаўча просяць» вернікаў не падаваць грашовую міласціну «дармаедам і тварам з алкагольнай залежнасцю».

Каго менавіта сёстры лічаць дармаедамі, у аб’яве, на жаль, не сказана. Хто ведае, можа гэта крок у падтрымку дэкрэта прэзідэнта пра выкараненне сацыяльнага ўтрыманства?