У Магілёве – самы дзіўны суд па «палітычнай крымiналцы» ў краіне. Працэс закрыты, фігуруе зброя
Аляксею Мельнікаву пагражае больш за 10 гадоў пазбаўлення волі, яму інкрымінуецца злачынства адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ. Па інфармацыі пракуратуры, хлопец планаваў са зброяй удзельнічаць у масавых беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў.