«Схіліўшы галаву перад роднымі і блізкімі забітай і прымаючы ўсю тую боль, прычыненую дзеяннямі маіх братоў, я ўсё ж прашу Вас праявіць міласэрнасць да іх».
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з’ездзіў у Чэрыкаў і пагаварыў з Ганнай – сястрой братоў Косцевых, якіх прысудзілі да расстрэлу за жорсткае забойства настаўніцы Наталлі Кастрыцы.