Пустая зала, АМАПаўцы-аператары: у Магілёве ў трэці раз за месяц вынеслі штраф за журналістыку Фрылансерка Дар’я Чульцова атрымала ад суддзі Таццяны Міхайлавай пакаранне ў 675 рублёў за рэпартаж пра акцыю пратэсту аўтамабілістаў для тэлеканала БелСАТ.
У разгар эпідэміі каронавіруса ў Магілёве працягнуліся «палітычныя» суды над мясцовымі журналістамі – ім далі максімальны штраф Фрылансеры Аліна Скрэбунова і Аляксандр Сідарэўскі не з’явіліся на працэс, спаслаўшыся на рэкамендацыі пазбягаць масавага збору людзей.
У Магілёве за «незаконную» журналісцкую дзейнасць будуць судзіць адразу трох чалавек Магілёўская міліцыя абвінаваціла фрылансераў Міхаіла Аршынскага, Аліну Скрэбунову і Аляксандра Сідарэўскага у працы на тэлеканал БелСАТ.
У Магілёве журналістцы далі максімальна магчымы штраф за рэпартаж пра тралейбусы Суддзя Вольга Зарычнюк 4 сакавіка аштрафавала Аліну Скрэбунову на 50 базавых велічынь – 1350 рублёў.
П’яны сведка, новая позва ў міліцыю: у Магілёве прайшоў суд з-за рэпартажу пра тралейбусы Фрылансераў Аліну Скрэбунову і Аляксандра Сідарэўскага абвінавацілі ў незаконным вырабе рэпартажу для тэлеканала БелСАТ.
Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за рэпартаж пра парад тралейбусаў Журналістка тэлеканала БелСАТ Аліна Скрэбунова і аператар Аляксандр Сідарэўскі атрымалі позвы ў суд за «незаконны выраб прадукцыі СМІ».