Дзіўныя падзеі адбываюцца ў папраўчай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”, з якой нядаўна вызваліўся палітвязень, экс-лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Пасля яго выхаду асуджаных масава сталі накіроўваць у ШІЗА і памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Па інфармацыі MSPRING, гаворка ідзе, як мінімум, пра некалькі дзесяткаў чалавек (некаторыя прозвішчы маюцца ў рэдакцыі). Гаворка можа ісці пра буйны інцыдэнт, факт якога пакуль немагчыма ні пацвердзіць, ні абвергнуць.

Дакладна вядома, што ў дадзены момант у калонію прыбыла праверка з вышэйшых ведамстваў.