Пад зваротам падпісалася некалькі дзесяткаў магілёўцаў і жыхароў аграгарадка Вейна.
15 студзеня. Магілёў. Алесь Святліцкі
Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў паведаміў, што накіраваў у пракуратуру Магілёўскай вобласці патрабаванне аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб завода «Омск Карбон», на якім у лістападзе 2018 адбыўся выкід шкодных рэчываў.
Праз некаторы час пасля гэтага, жыхары аграгарадка Вейна, побач з якім знаходзіцца прадпрыемства,убачылі на сваіх падваконніках пласт сажы. Пазней паведамлялася, што завод у першы ж месяц сваёй працы перавысіў нарматыў выкіду цвёрдых макулінак ў 40 разоў: 690,17 мг/м³ пры нормеў 17,01 мг/м³. У дадзены момант праца завода прыпыненая да вясны. Нягледзячы на тое, што здарылася, інфармацыі аб тым, што хтосьці панёс пакаранне, не было.
У звароце, пад якім падпісалася трыццаць жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна, ад пракуратуры патрабуюць «прыняць меры пракурорскага рэагавання па фактах выкіду шкодных хімічных рэчываў».
У прыватнасці, людзі хочуць прыцягнуць да адказнасці службовых асоб, якія вінаватыя ў хімічным забруджванні. Акрамя таго, гараджане хочуць даведацца парадак кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.
Зараз Бодзілеў разам з калегамі збіраюць подпісы пад зваротамі ў Савет міністраў і парламент Рэспублікі Беларусь. У іх яны патрабуюць канчатковага прыпынку працы «Омск Карбону» і аб’явы прылеглай да яго тэрыторыі зонай экалагічнай рызыкі.