Сам завод павінен запрацаваць восенню.

25 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў паведаміў, што Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства прыроды адмовіўся выдаваць заключэнне па экалагічнай экспертызе заводу «Омск Карбон Магілёў».

Мы віншуем магілёўцаў з маленькай, але, тым не менш, перамогай. Намі атрыманы адказ ад цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, у якім паведамляецца, што 21 чэрвеня цэнтр адмовіўся выдаваць экспертнае заключэнне па павелічэнні магутнасці вытворчасці «Омск Карбон Магілёў», – заявіў Бодилев.

Ён адзначыў, што на некаторы час «магілёўцы пазбеглі яшчэ больш вялікіх экалагічных праблем, якія магло б прынесці павелічэнне магутнасці вытворчасці».

Як вынікае з ліста намесніка дырэктара па экалагічнай дзяржэкспертызе Яўгена Рачэўскага, па стане на 5 ліпеня дакументацыя па павелічэнні магутнасці паўторна ня паступала.

Інфармацыю пацвердзіў і гендырэктар «Омск Карбон Магілёў» Марат Ігізбаеў. «Радыё Свабода» прыводзіць яго словы пра тое, што «па гэтай праектнай дакументацыі пакуль няма экалагічнай экспертызы па ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе».

– Мы распрацавалі праект санітарна-ахоўнай зоны. Ацанілі ўздзеянне нашага прадпрыемства, сумесна з нашымі прадпрыемствамі-суседзямі, на навакольнае асяроддзе на мяжы санітарна-ахоўнай зоны, таксама ў вёсках Вейна і Усход. Апроч таго, у нас праведзеная ацэнка рызыкаў уздзеяння выкідаў на здароўе насельніцтва. Гэта тычыцца праектнай магутнасці на 200 тысяч тон. Цяпер мы праводзім праектаванне і ўсе неабходныя працэдуры, – заявіў Ігізбаеў.

На дадзены момант завод падрыхтаваны на 75%. Запусціць яго плануюць восенню.