Пра Ігара Марзалюка, Юрыя Стукалава і наогул пра тое, што адбывалася ў 90-ых і чаму дэмакратычнай дзвіжухі ў горадзе цяпер няма.

28 кастрычніка. Магілёў. mspring.online


У новым выпуску подкаста mspring.online «Слава Краіне» журналіст і актывіст 90-00-хх гадоў Аляксандр Буракоў параўноўвае грамадскія працэсу ў Магілёве розных эпох, распавядае, чаму дэпутат Ігар Марзалюк – малайца, а кіраўнік ЦГІ Юрый Стукалаў павінен быў бы спыніць дапамагаць гораду, а таксама чаму Лукашэнка ў 90-е ведаў нас лепш, чым мы самі.


0:30 – Некалькі этапаў дэмакратычнай дзвіжухі ў Магілёве: про панкаў, якімі палохалі школьнікаў, каб тыя не хадзілі на мітынгі.

04:50 – Магілёўскі дэбат-клуб, які дапамагаў моладзі станавіцца грамадскімі дзеячамі.

07:25 – Ігар Марзалюк і Ігар Пушкін – дзве зоркі Магілёва.

09:40 – Маральныя якасці дэпутата Марзалюка.

10:50 – Мінск і астатняя Беларусь – «дзве розныя краіны».

13:00 – Цяпер час пакалення, аб якое ўлада можа выціраць ногі.

13:50 – Пра тое, чаму Буракоў на месцы Юрыя Стукалава згарнуў бы усе праекты і з’ехаў.

16:25 – Да 2018 года старшыня гарвыканкама зрабіў хоць нешта, каб Магілёў не выглядаў як Крычаў.

18:25 – Тры варыянту для жыцця пры дыктатуры.

20:50 – Віна бабуль ў страчаным пакаленні.

22.45 – Нашы палітыкі дзейнічаюць да таго часу, пакуль гэта бяспечна.

24.00 – Хто прыйдзе на змену старому пакаленню.

28:00 – Кожнае наступнае пакаленне больш радыкальнае, чым папярэдняе.