На беларуска-расійскай мяжы ў багажы аўтамабіляў пачалі правяраць пакаёвыя расліны і алкаголь.
На мінулых выходных расійскія памежнікі нагадалі тым, хто перасякае мяжу, што норма ўвозу алкаголю на тэрыторыю РФ складае 3 літры любой крэпасці на аднаго паўналетняга чалавека, а ўвоз пакаёвых раслін павінен суправаджацца сертыфікатам устаноўленага ўзору для каранціннага кантролю. Такія патрабаванні раптам з’явіліся на адным з КПП у Пскоўскай вобласці Расіі, на аўтадарозе Наваполацк — Себеж.
Таксама на шэрагу КПП па-за асноўнай трасай М1 Мінск — Масква з расійскага боку з’явіліся супрацоўнікі Цэнтральнага мытнага ўпраўлення Смаленскай вобласці. Кіроўцы, якія перасякалі мяжу, сведчаць, што ў месцах збору смецця каля КПП сапраўды бачылі пакаёвыя расліны ў гаршках, што можа сведчыць пра канфіскацыю забароненых да правозу прадметаў.
На ўсіх КПП, як мы паведамлялі раней, працягнулася практыка альбо фатаграфавання пашпартоў, альбо ўводу даных падарожнікаў у спецыяльную базу. Пры гэтым памежныя патрулі з боку РФ былі заўважаныя нават на грунтавых дарогах, якія мясцовыя жыхары называюць «ляснымі».