Нашыя крыніцы паведамілі, што экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Шамаль, якая ў кастрычніку 2016 года стала галоўным урачом гарадской цэнтральнай паліклінікі, ўжо пакінула свой пост.

17 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Алена Шамаль – былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Бабруйску, якая засядала ў ніжняй палаце парламента восем гадоў. Пасля таго, як скончыўся тэрмін яе паўнамоцтваў, яе паставілі на пасаду галоўнага лекара гарадской цэнтральнай паліклінікі №1. Mspring.online тады пісаў , што ўлады зрабілі ракіроўку – у Палату прадстаўнікоў адправіўся былы галоўны ўрач клінікі Аляксандр Старавойтаў.

Афіцыйна на пасаду Алена Шамаль ўступіла ў кастрычніку 2016 года. Аднак ужо ў канцы сакавіка з’явілася інфармацыя аб тым, што чыноўнік вернецца на адну з кіруючых пасадаў ў Мінск. Адразу дзве незалежных крыніцы паведамілі нашаму сайту, што Алена Шамаль ўжо не ўзначальвае паліклініку. Яе абавязкі выконвае Алена Латушкіна, намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце.

Сярод магчымых прычын сыходу экс-дэпутата з пасады – жаданне заняць больш значную пасаду. Адна з крыніц паведаміла, што Шамаль, магчыма, будзе задзейнічана альбо ў структуры Міністэрства аховы здароўя, альбо ў выканкаме СНД. Дакладных дадзеных пакуль няма.

Хто зойме яе месца – невядома.

Адзначым, што пасада галоўнага лекара цэнтральнай паліклінікі №1, па сутнасці, з’яўляецца пасадай кіраўніка гарадскога аддзела па ахове здароўя, які быў скасаваны ў Магілёве ў канцы нулявых.