Напярэдадні Новага года ветэраны і рэальныя байцы спецназа трэніравалі падлеткаў з ваенна-патрыятычнага клуба ў правінцыі.

У Бешанковічах школьны ваенна-патрыятычны клуб «Патрыёт» апынуўся ў залежнасці ад самадурства мясцовага начальства. Там замест педагогаў «пачатковую ваенную падрыхтоўку» з дзецьмі даручылі праводзіць сябрам віцебскай ячэйкі асацыяцыі ветэранаў спецназа Унутраных войскаў МУС.

Палкоўнік запасу Аляксей Кулік, у сваю чаргу, запрасіў дзеючых байцоў спецпадраздзялення «Віцязь», каб паказаць школьнікам «не фільмовы, а рэальны» варыянт працы спецпадраздзяленняў.

Перад гэтым у ВПК «Патрыёт», які арганізаваны ў СШ № 2 райцэнтра, прынялі два дзясяткі непаўналетніх. У прысязе чальца клуба ёсць словы пра тое, каб «шаноўваць памяць пра подзвігі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў». Кожнаму падлетку ўручылі пасведчанне і «Кодэкс гонару выхаванца ВПК».

Нагадаем, мілітарысцкая прапаганда з пункту гледжання правоў чалавека можа адносіцца да злачынстваў супраць дзяцінства. Паводле Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, як мінімум гаворка ідзе пра неўзабеспячэнне права дзяцей на захаванне сваёй ідэнтычнасці. Для дзяцей ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў, у крытычны перыяд фармавання асобы, такая прапаганда можа мець доўгатэрміновыя наступствы. ВПК у Беларусі пачалі актыўна развівацца пасля 2022 года.