Бабруйчанін побач з крамай пры людзях рэзка выказаўся пра Лукашэнку. За гэта яго адправілі ў калонію на 1,5 года.

Суд г. Бабруйска і Бабруйскага раёна 10 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Юрыю Бандарэнке, прызнаўшы яго вінаватым у “абразе Лукашэнкі” (ч. 1 арт. 368 КК РБ).

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, аднак вядома, што легла ў аснову крымінальнай справы.

Так, у траўні 2024 года Бандарэнка знаходзіўся побач з адной з крамаў у цэнтры Бабруйска. У нейкі момант мужчына пачаў гучна і рэзка выказвацца на адрас Аляксандра Лукашэнкі, што пачулі навакольныя. Верагодна, адзін з іх і паведаміў пра гэта ў міліцыю.

⚖️Сваю віну Юрый Бандарэнка ў судзе прызнаў. Нягледзячы на гэта, суддзя Андрэй Літвін прысудзіў бабруйчаніна да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.