У магілёўскім БДУТ рэктар прыняў студэнтаў у праўладную палітычную партыю «Белая Русь» – насуперак Кодэксу аб адукацыі.
Мерапрыемства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій (скарочана – БДУТ) адбылося 24 лютага ў форме «ўрачыстага ўручэння сяброўскіх білетаў» у адной з аўдыторый непасрэдна ў навучальнай установе.
Рэктар Максім Кіркор, які з’яўляецца намеснікам старшыні Савета Кастрычніцкага раённага аддзялення палітычнай партыі «Белая Русь», асабіста ўручыў партбілеты новым яе сябрам. Само аддзяленне было створана ў траўні 2023 года, пасля чаго рэктар універсітэта пачаў адкрыта выкарыстоўваць службовае становішча для прыцягнення студэнтаў у шэрагі палітычнай партыі.
Пры гэтым пункт 3 артыкула 2 «Асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі» Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (ў рэдакцыі са змяненнямі ад 1 верасня 2025 года) прадугледжвае:
«Ва ўстановах адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, а таксама стварэнне, ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая супярэчыць заканадаўству».