Інакш цяжка патлумачыць, навошта ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Ленінскага раёна паказваюць гісторыю Расіі, яе падатковага кодэкса, пашпарта і канстытуцыі.
1 красавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі
Чытач mspring.online раніцай 1 красавіка зайшоў у падатковую інспекцыю па сваіх справах. Там, як ён кажа, на экране тэлевізара, дзе звычайна круцяць ролікі пра патрэбу плаціць падаткі, у гэты раз круцілі відэа пра гісторыю станаўлення падатковай службы Расіі.
Пра Беларусь у роліку няма ні кадра. Затое з’яўляюцца Пётр I, расійскія сцяг і герб, карта, пашпарт і канстытуцыя.
Чаму ўстанова піярыць іншую дзяржаву – незразумела. На жаль, на відэа дрэнна чутны гук. У беларускіх падаткавікоў хапае рэкламных матэрыялаў пра Беларусь і яе падатковую сістэму, аднак у Магілёве чамусьці вырашылі надаць увагу суседняй дзяржаве. Рыхтуюць насельніцтва?