Правялі аналіз, дзе працуюць чальцы выбарчых камісій – электаральны працэс амаль цалкам кантралюецца выканкамамі, кіраўніцтвам устаноў адукацыі і дзяржпрапрыемстваў.
11 верасня. Магілёў. Алесь Святліцкі
Роўна тры гады таму беларускі парламент даведаўся імёны сваіх новых засядацеляў. У 2019 годзе на новае дэпутацкае скліканне прэтэндуюць адразу два чалавекі, якіх “абралі” ў мінулы раз, а кантралююць гэта ўсё людзі, якія так ці інакш напрамую залежаць ад рашэнняў Аляксандра Лукашэнкі і выканаўчай улады.
Кіраўнікі гарадоў, абласцей і раёнаў вызначаюцца прэзідэнтам, як і кіраўнікі вялікіх заводаў. А ўжо яны могуць прызначыць уласных памочнікаў і намеснікаў, якія вызначаюць жыццё цэлых галін у сваіх населеных пунктах – ад адукацыі да эканомікі.
Дзіўна, але менавіта гэтыя людзі цалкам кантралююць ход парламенцкай выбарчай кампаніі ў акруговых камісіях. Дык хто ж непасрэдна заняты ў выбарах па Магілёве?
Акруга: Магілёўская-Ленінская №84. Склад камісіі
| Аляксейчыкава Алена Мікалаеўна |
– | галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама. |
| Болатаў Сяргей Уладзіміравіч |
– | дэкан аднаго з факультэтаў БРУ. |
| Грэбенёў Віктар Аляксандравіч |
– | старшыня Ленінскага Савета ветэранаў г. Магілёва |
| Грышанава Таццяна Ігараўна |
– | начальник аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва |
| Дуброўская Алена Віктараўна |
– | начальник аддзела арганізацыйнага забеспячэння магілёўскага філіяла беларускай чыгункі. |
| Жукава Юлія Анатольеўна |
– | няма інфармацыі |
| Канаваленка Юлія Аляксандраўна |
– | няма інфармацыі |
| Каралёва Ірына Аляксандраўна |
– | старшныя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» |
| Міхаленя Мікалай Уладзіміравіч |
– | намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўліфтмаш» , былы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама. |
| Аднаклубаў Мікалай Браніслававіч |
– | старшыня першаснай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” на заводзе “Магілёўтрансмаш”. |
| Саламандра Сняжана Станіславаўна |
– | педагог-псіхолаг дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 35 г Магілёва”. |
| Саладуха Кацярына Міхайлаўна |
– | няма інфармацыі |
| Шэх Марына Дзмітрыеўна |
– | начальнік аддзела кадраў завода « Мажэліт . |
Акруга: Магілёўская-Цэнтральная №85. Склад камісіі
| Баранаў Уладзімір Арцёмавіч |
– | пенсіянер |
| Гарбаценка Наталля Валянцінаўна |
– | выкладчык ДУА «Гімназія № 3 г. Магілёва» , былая намеснік дырэктара гімназіі. |
| Дворак Святлана Васільеўна |
– | галоўная медсястра УАЗ “Магілёўская цэнтральная паліклініка” |
| Іваноў Уладзімір Іванавіч |
– | намеснік генеральнага дырэктара (?) ААТ “Будтрэст №12 г. Магілёва” |
| Клімянкова Вольга Іванаўна |
– | загадчыца ДУА «Яслі-сад № 46 г. Магілёва» |
| Казлоўскі Сяргей Віктаравіч |
– | загадчык аддзяленнем грамадзянскага прамысловага будаўніцтва архітэктурна-будаўнічага каледжа |
| Краўцоў Андрэй Фёдаравіч |
– | былы ваенны камісар Магілёўскага ваеннага камісарыята, пенсіянер. |
| Крукоўская Алена Іванаўна |
– | загадчыца ДУА «Яслі-сад № 116» г. Магілёва . |
| Кулагін Міхаіл Уладзіміравіч |
– | старшыня Магілёўскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў . |
| Санарова Жанна Віктараўна |
– | намеснік загадчыцы па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад №117» г. Магілёва . |
| Хадасевіч Вікторыя Мікалаеўна |
– | галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва. |
| Чугай Аляксандр Аляксандравіч |
– | наменік дырэктара па выхаваўчай рабоце УА “Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя Рымскага-Корсакава”. |
| Шупікава Вольга Мікалаеўна |
– | намеснік дырэктара СШ №25. |
Акруга: Магілёўская-Кастрычніцкая №86. Склад камісіі
| Аляксейчыкаў Пётр Міхайлавіч |
– | дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. |
| Белазораў Васіль Васільевіч |
– | намеснік дырэктара магілёўскага аўтамабільнагазавода імя Кірава. |
| Бельская Наталля Мікалаеўна |
– | супрацоўніца адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. |
| Баброў Мікалай Сцяпанавіч |
– | намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. |
| Бальшакова Алена Уладзіміраўна |
– | дырэктар МДУПП «Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм». |
| Булчынская Таццяна Віктараўна |
– | дырэктар упраўлення “Дарсэрвіс” ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст №3” Магілёва . |
| Кажамякін Аляксандр Канстанцінавіч |
– | начальнік упраўлення па ідэалагічнай працы і кадрах ААТ «Магілёўхімвалакно». |
| Сяргееў Кірыл Мікалаевіч |
– | няма інфармацыі |
| Смалякоў Аляксандр Аляксандравіч |
– | Няма інфармацыі. |
| Федарцова Жанна Міхайлаўна |
– | старшыня прафсаюзнага камітэта першаснай арганізацыі Белхімпрафсаюза ААТ «Прамжылбуд». |
| Шэвелева Наталля Эдуардаўна |
– | начальнік аддзела кадраў ААТ «Магілёўхімвалакно» (магчыма, былая). |
| Шынкарэнка Анастасія Уладзіміраўна |
– | няма інфармацыі. |
| Шыракеева Юлія Віктараўна |
– | сакратар прыёмнай дарожна-будаўнічага ўпраўлення дарожна будаўнічага трэсту №3. |
Акруга: Магілёўская-Прамысловая №87. Склад камісіі
| Бондар Раман Яўгенавіч |
– | начальнік дыягнастычнай станцыі ААТ «Магілёўаблаўтатранс». |
| Варапаеў Аляксандр Сяргеевіч |
– | намеснік начальніка інспекцыі па падатках і зборах Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. |
| Касаткіна Таццяна Вітальеўна |
– | намеснік дырэктара КУП ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Магілёва |
| Капенкіна Таццяна Аляксееўна |
– | загадчыца ДУА «Яслі-сад №73» г. Магілёва. |
| Маразевіч Аксана Уладзіміраўна |
– | загадчыца ДУА «Яслі-сад №47» г. Магілёва. |
| Мудрагелаў Пётр Пятровіч |
– | старшныя Кастрычніцкай раённай арганізацыі ветэранаў. |
| Мысліўчык Алена Валер’еўна |
– | начальник аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. |
| Радзькоў Дзмітрый Аляксандравіч |
– | дырэктар СДЮШАР №7. |
| Суслаў Віктар Серафімавіч |
– | галоўны лекар УАЗ «Магілёўскі абласны скурна-венералагічны дыспансер. |
| Трушына Таццяна Віктараўна |
– | намеснік загадчыцы ДУА «Яслі-сад №73» г. Магілёва. |
| Шайдава Наталля Аляксандраўна |
– | в.а. першага сакратара Кастрычніцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» г. Магілёва. |
| Шкуратава Ала Станіславаўна |
– | намеснік дырэктара Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. |
| Шульгоўская Рыта Мікалаеўна |
– | намеснік старшыні гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь”. |