Рок-музыка – супраць смяротнага пакарання.
8 кастрычніка. Магілёў. Фота – Дзяніс Васількоў
Магілёў далучыўся да Тыдня супраць смяротнага пакарання самым драйвовым чынам – 6 кастрычніка ў клубе Cuba прайшоў фэст «Рок за жыццё”. Гучны вечар забяспечылі гурты LUTY SAKAVIK, Разбітае сэрца пацана, Re1ikt і Петля пристрастия. Каля трох сотняў гледачоў цягам трох з паловай гадзін слухалі музыкаў, якія выступілі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, і атрымлівалі фірмовы мерч у падарунак за фота ў сацсетках з хэштэгам #we4life2019.
Лепшыя моманты вечара – у фотарэпорце Дэна Васількова.
Арганізатарамі канцэрту выступілі кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і праваабарончы цэнтр “Вясна”.