У быхаўскай сярэдняй школе №2 выставай “Назад у СССР” адсвяткавалі гадавіну ўтварэння Савецкага Саюза.

СССР афіцыйна быў утвораны 30 снежня 1922 года. Раённае вочка праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) вырашыла адзначыць 102-ю гадавіну выставай у мясцовай СШ №2.

Навучальная ўстанова была абрана не выпадкова. У гэтай школе настаўнікам гісторыі працуе сакратар Быхаўскай раённай арганізацыі КПБ Міхаіл Пазнякоў.

Ветэран партыі падрыхтаваў стэнд, прысвечаны лідэру сусветнага пралетарыяту Уладзіміру Леніну, сабраў свае і сваіх калег старыя партбілеты і ператварыў у экспанаты свае асабістыя архівы.