12 кастрычніка ў горад прыехаў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Мы знялі, што адбывалася ў гэты час у цэнтры Магілёва. А яшчэ што адбывалася побач з ДК вобласці, калі ён з’ехаў.
14 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Уладзімір Пуцін разам з Аляксандрам Лукашэнкай прыбылі ў Магілёў 12 кастрычніка для выступу на пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Акрамя выступу, ў двух прэзідэнтаў была размова перад камерамі, падчас якога беларускі кіраўнік назваў Магілёў“больш расейскім, чым беларускім“,а Пуцін назваў горад “сімпатычным“.
Пакуль усю ўвагу СМІ скіравалі на двух асоб найвышэйшай важнасці, у цэнтры горада працягвалі спяваць, гуляць і весяліцца. Як гэта было – у нашым відэарэпартажы.