У Магілёве 31 снежня адкрылі новы падземны пешаходны пераход.

Падземны пераход на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага чакалі даўно. Інжынернае збудаванне атрымалася цалкам сабе пасрэдным, але афармленне нямала здзівіла першых пешаходаў.

На паказальніках у беларускім горадзе няма ніводнага беларускага слова. Але затое сцены падземкі спярэшчаны выявамі рускага паэта, які калісьці быў у горадзе праездам і выказаўся пра яго не вельмі прыемна. Асабліва дзіўна выглядае выява Аляксандра Пушкіна на фоне Магілёўскай ратушы.

Адзначым, што Магілёў гэта адзін з рэдкіх гарадоў, дзе няма вуліцы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, а вуліца Янкі Купалы ўяўляе сабой кароткі тупік у сярэдзіне «спальніка» на ўскраіне.