Магілёўская праваабарончая група запрашае абмеркаваць асаблівасці прымусовага лячэння ў беларускіх псіхіятрычных лякарнях.
Магілёўская праваабарончая група – гэта ініцыятыва, якая займаецца пытаннямі, звязанымі з праблемамі захавання правоў чалавека ў сферы аказання псіхіятрычнай дапамогі ў Беларусі. Сфера псіхічнага і ментальнага здароўя з’яўляецца вельмі аб’ёмнай, бо ахоплівае вялікі спектр праблем, звязаных як з матэрыяльнымі, нарматыўнымі абставінамі, так і з культурнымі.
Удзельнікі групы лічаць, што ў грамадстве існуе дыскрымінацыя асоб з ментальнымі і псіхічнымі засмучэннямі. Акрамя таго, ва ўмовах беларускай дзяржавы існуе вялікая пагроза выкарыстання “карнай псіхіятрыі”.
Падчас сустрэчы актывісты МПГ, якія апошнія пару гадоў спрабуюць займацца гэтай тэмай, падзеляцца з тымі, хто прыйдзе, сваім досьведам і вынесуць на абмеркаванне асноўныя выклікі, якія стаяць перад правамі чалавека ў такой складанай сферы, як псіхічнае здароўе і псіхіятрычная дапамога.
Публічная дыскусія пройдзе ў пятніцу, 30 верасня, у 18.30 у грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16).