А таксама літургію для зняволеных.
Трое служыцеляў БПЦ пад кіраўніцтвам старшага турэмнага святара Віцебскай епархіі протаіерэя Сяргея Захарава здзейснілі літургію ў гонар прастольнага свята ў папраўчай калоніі №3. Пасля адбыўся кароткі крыжовы ход. У калонію таксама быў дапушчаны невялікі хор для богаслужбовых спеваў. Акрамя асуджаных і супрацоўнікаў ПК-3, у мерапрыемстве ўдзельнічаў прадстаўнік Дэпартамента выканання пакаранняў.

Нагадаем, 4 чэрвеня мы паведамлялі пра сустрэчу турэмных святароў БПЦ з намеснікам начальніка ДВП МУС, палкоўнікам унутранай службы Уладзіславам Мандрыкам. Гаворка на ёй ішла пра допуск царкоўных служыцеляў у калоніі і «інтэнсіфікацыю нясення турэмнага паслушэнства ў пенітэнцыярных установах».
Пасля літургіі ў калоніі протаіерэй Сяргей Захараў асвяціў крыж і купал храма іконы «Няўпіўная Чаша», які будуецца побач з ПК і размешчанай побач Віцебскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцай. Абодва аб’екты ў рэальнасці знаходзяцца за горадам, прыкладна за 10 кіламетраў ад яго.