Новая блазнота начальства?
Рэйтынг напрамую залежыць ад колькасці парушэнняў, учыненых асуджанымі атрада за месяц. Пакараннем з’яўляецца, напрыклад, пазбаўленне званкоў: да гэтага часу ўсе атрады рабілі штотыднёвы аўдыёзванок (гэта значыць, чатыры ў месяц) і два па відэасувязі, а зараз атрад, які заняў апошняе месца, можа разлічваць толькі на два звычайныя.
Новая прыдумка ставіць у няёмкае становішча начальнікаў атрадаў. З аднаго боку, ад іх патрабуюць рапарты аб парушэннях, а з другога, вялікая колькасць зафіксаваных інцыдэнтаў вядзе на апошняе месца. Па інфармацыі MSPRING.MEDIA, па выніках студзеня горшым атрадам прызнаны 4-ы. Якія яшчэ санкцыі будуць да яго прыменены – высвятляецца.
Акрамя таго, падобныя навіны прыходзяць і з віцебскай ПК-3 “Віцьба” (абедзве калоніі знаходзяцца ў Віцебскай вобласці). Там у палітычных вязняў графік званкоў адсутнічае ў прынцыпе, а для “бытавых” асуджаных у лютым графік не выконваецца без тлумачэння прычын.