11 верасня 2016 года ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары. Мы прапануем Вам зрабіць гэты працэс больш сумленным і празрыстым.
Ўлады могуць сфальсіфікаваць вынікі выбараў, калі даць ім гэта зрабіць. Усё залежыць ад нас.
Грамадскі кантроль – адзін з нямногіх эфектыўных інструментаў, які не дае дзяржаве «разысціся» ў сваіх жаданнях.
Назіранне за выбарамі – адна з формаў грамадскага кантролю. Каб гэты працэс быў займальным і бязбольным, валанцёрская служба праваабарончага цэнтру “Вясна” прапануе прайсці відеокурс, які яны распрацавалі спецыяльна для будучых назіральнікаў.
Для практычнага пагружэння ў назіранне вы можаце таксама пазнаёміцца з мабільным дадаткам «Вочы» для Android. Дадзеная сістэма дапаможа хутка паведаміць аб парушэнні выбарчага працэсу.
Больш падрабязна азнаёміцца і запісацца на відэакурс вы можаце па гэтай спасылцы .
Калі вам цікава назіраць за выбарамі ў Магілёве, вы можаце звязацца з нашымі прадстаўнікамі па тэлефоне +375 29 302 27 43 або праз паштовую скрыню mspring.online@gmail.com.