Пасля нападу магілёўца з нажом на супрацоўнікаў ГУБАЗіК сілавікі заявілі пра «зачыстку дэструктыўных ячэек» у горадзе.
Пад «дэструктыўнымі ячэйкамі» блізкі да МУС тэлеграм-канал пазначыў магілёўцаў, якія пакінулі каментары ў Інтэрнэце пасля навіны пра напад 62-гадовага Аляксандра Кандрычына на двух супрацоўнікаў магілёўскага аддзела ГУБАЗіК падчас «прафілактычнай размовы».
Згодна з відэаролікам, было затрымана як мінімум 4 мужчыны, у тым ліку 62-гадовы жыхар вёскі Пракшэнічы Магілёўскага раёна. На яго затрыманне выехалі каля дзясятка сілавікоў, сярод якіх былі «спецназаўцы» з нядаўна створанага атрада «Гром» (утвораны ў красавіку 2024 года).
Астатніх мужчын таксама затрымлівалі ад пяці сілавікоў у баявым абмундзіраванні. Варта адзначыць, што, згодна з відэа, ніхто з затрыманых супраціву не аказваў. На дадзены момант лёс гэтых людзей невядомы.