Падрабязнасцяў, пры гэтым, да гэтага часу не паведамляецца.

20 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў заявіў, што ў рэгіёне “на сённяшні дзень сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй застаецца стабільнай“.

Пяць пацыентаў ачунялі і выпісаныя са шпіталяў дадому. Паступова дадаюцца новыя хворыя. У асноўным гэта кантакты першага і другога узроўняў, якія назіраліся да гэтага. Ёсць і інфікаваныя медработнікі, хоць у іх, на шчасце, дадзенае захворванне працякае ў лёгкай форме, – гэта адзіная канкрэтыка чыноўніка, чые словы прыводзіць сайт Магілёўскага аблвыканкама.

Пазней Міністэрства аховы здароўя апублікавала дадзеныя па ўсіх рэгіёнах. Паводле афіцыйных лічбаў, з 18 красавіка ў Магілёўскай вобласці колькасць заражаных узрасла на 48 чалавек. Цяпер захварэўшымі каранавіруснай інфекцыяй прызнана 265 чалавек.

Аднак улады да гэтага часу ігнаруюць права гараджан на атрыманне дакладнай і поўнай інфармацыі. З пачатку эпідэміі так і не былі дадзены лічбы па захварэлым ў канкрэтных населеных пунктах рэгіёну. Невядома таксама аб асноўных цэнтрах распаўсюджвання віруса.

Усяго ў Беларусі зарэгістравана 6264 выпадкі COVID-19. Пры гэтым Гомельская вобласць абагнала Магілёўскую па колькасці хворых – там выявілі 322 выпадкі.