Разбіраемся, з якімі праблемамі ў нашым грамадстве сутыкаюцца людзі з інваліднасцю і як гэтыя праблемы вырашыць.

У гэтую пятніцу, 1 лютага, валанцёрская група праваабарончай «Магілёўскай вясны» і рэдакцыя сайта пра правы чалавека mspring.online чакае вас на круты івэнт пра важнае у цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16).

Форум-тэатр – гэта інтэрактыўная форма пастаноўкі і вырашэння праблем. Вам не трэба быць акцёрам – вы будзеце чалавекам, перад якім стаіць выбар, як паступіць у той ці іншай сітуацыі.

Напрыклад, сутыкнуцца з тым, калі бацькі супраць вашага партнёра з інваліднасцю. Ці ж з непрыманнем іншымі дзецьмі і бацькамі дзіцяці з дзіцячым-цэрэбральным паралічам. Або з бытавымі праблемамі людзей з інваліднасцю ў крамах, клініках і іншых месцах.

Кожны з гасцей зможа паспрабаваць сябе ў розных ролях у рэальных канфліктных сітуацыях, якія звязаны са стэрэатыпамі ў дачыненні да людзей з інваліднасцю.

Усяго мы за тры гадзіны пражывем дзве сцэнкі. Якія? Пакуль сакрэт, але яны вас дакладна не расчаруюць.

Правілы ведаць неабавязкова, калі што – мы усё патлумачым на месцы. Бярыце з сабой сяброў і прыходзьце!

МАГІЛЁЎ. 1 ЛЮТАГА. ЦЭНТР «КОЛА» (зав. Чкалава, 16).

ФОРУМ-ТЭАТР па тэме людзей з інваліднасцю«ЛЮДЗІ/ЛЮДЗІ/ЛЮДЗІ»

ПАЧАТАК – 19:00. УВАХОД – БЯСПЛАТНЫ

ДОБРАЯ КАМПАНІЯ І ВАЖНАЯ ДЫСКУСІЯ – забяспечаныя.