Магілёўскія палітыкі падалі паведамленне на пікет з патрабаваннем перанесці «Омск Карбон» у родную вёску прэзідэнта

Мерапрыемства павінна прайсці напачатку траўня.

17 красавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі. Фота – kommersant.ru


Старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў і лідар мясцовых хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў падалі ў Магілёўскі гарвыканкам паведамленне пра правядзенне пікета напачатку траўня.

Галоўная мэта мерапрыемства, паводле слоў арганізатараў, – патрабаванне пераносу завода “Омск Карбон Магілёў” у вёску Александрыя Шклоўскага раёна, якую прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка кліча сваёй малой радзімай.

Пікет будзе малалікім – усяго да 5 чалавек, але арганізатары ўпэўнены, што гэтага хопіць, каб данесці асноўную думку мерапрыемства. Для гэтага плануецца выкарыстанне транспарантаў.

Шанцаў і Аксёнаў гатовы аплаціць паслугі міліцыі, “хуткай” і камунальнікаў па абслугоўванню пікета. Але пры гэтым яны просяць гарвыканкам даць распараджэнне гэтым службам, каб тыя былі гатовы да складання адпаведных дамоў.