19 траўня ў Магілёўскай обласці была створана Магілёўская абласная камісія па выбарах прэзідэнта.

Сумеснае пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкаму і Прэзідыума Магілёўскага аблсавету дэпутатаў прайшло без прадстаўнікоў палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў і СМІ – “ў мэтах прадухілення распаўсюджвання каронавірусных інфекцыяў”. Выключэнне было зроблена для старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава – паколькі ён сам быў вылучаны ў склад камісіі.

Відэазапіс пасяджэння быў выкладзены  на відэахостынгу Youtube.

У склад абласной камісіі былі вылучаны 21 чалавек, з іх 2 – прадстаўнікі апазіцыйных партый: ад АГП – Уладзімір Шанцаў і ад БСДП “Грамада” – Дзмітрый Еўстратаў.

Усе прадстаўнікі, вылучаныя ў склад камісіі, былі “папярэдне вывучаныя”. Асноўнымі крытэрамі “вывучэння” былі: жыццёвы досвед, прафесійная і працоўная дзейнасць, досвед працы ў камісіях, узровень прадстаўніцтва грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў у обласці, іх пазнавальнасць і аўтарытэт у насельніцтва.

Праект рашэння быў загадзя падрыхтаваны яшчэ да галасавання, якое не прынесла нечаканасцяў – апазіцыянеры не трапілі ў склад камісіі. У іх дакументах чыноўнікі не ўгледзелі дадзеных пра досвед працы ў выбарчых камісіях, а ў Уладзіміра Шанцава – яшчэ і дакладны адрас пражывання. Між тым, у пратаколе аб вылучэнні палітыка маецца і дакладны адрас, і дадзеныя аб працы ў выбарчай камісіі. Уладзімр Шанцаў мае намер абскардзіць рашэнне аб утварэнні камісіі ў судзе.

У склад Магілёўскай абласной камісіі па выбарах увайшлі 13 чалавек:

1. Алекса Яўген Анатольевіч, начальнік аддзелу па працы з персаналам ААТ “АСБ “Беларусбанк” – ад Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюзу банкаўскіх і фінансавых работнікаў.

2. Бяляева Марына Аляксандраўна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БРУ – ад Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”.

3. Берастаў Валерый Васільевіч, пенсіянер – ад выбаршчыкаў шляхам падачы заявы.

4. Гапееў Сяргей Леанідавіч – дырэктар Бялыніцкага філіялу “Аўтапарк №7” ААТ “Магілёўаблаўтатранс” – ад працоўнага калектыву Бялыніцкага філіялу “Аўтапарк №7” ААТ “Магілёўаблаўтатранс”.

5. Громаў Анатоль Уладзіміравіч, начальнік Шклоўскага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіялу РУП “Белтэлекам” – ад працоўнага калектыву Шклоўскага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіялу РУП “Белтэлекам”.

6. Давыдаў Сяргей Мікалаевіч, начальнік Крычаўкай дістанцыі пуці РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” – ад выбаршчыкаў шляхам падачы заявы.

7. Дашкевіч Ганна Іосіфаўна, 2-гі сакратар Магілёўскага абласнога камітэту ГА “БРСМ” – ад Магілёўскай абласной арганізацыі “БРСМ”.

8. Жураўскі Сяргей Данілавіч, начальнік Упраўлення землеупарадкавання Быхаўскага РВК – ад Магілёўскай абласной арганізацыі КПБ.

9. Кароцін Мікалай Мікалаевіч, дырэктар філіялу Белдзяржстраху па Магілёўскай обласці – ад працоўнага калектыву філіялу Белдзяржстраху па Магілёўскай обласці.

10. Макаранка Людміла Васільеўна, пенсіянерка – ад Магілёўскай абласной арганізацыі ГА ветэранаў.

11. Мартыноўскі Андрэй Уладзіміравіч, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжу – ад Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжу.

12. Навумчык Анатоль Яўгенавіч, дырэктар РУП “Бабруйскі ЦСМС” – ад Магілёўскай абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

13. Цімафеенка Дзмітрый Мікалаевіч, кіраўнік справамі Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну г. Магілёва – ад Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”.

 

Вылучаліся, але не былі ўключаныя ў склад камісіі:

Аруцюнава Жана Анатольеўна, пенсіянерка – ад выбаршчыкаў шляхам падачы заявы

Гаршкоў Віктар Паўлавіч, пенсіянер – ад выбаршчыкаў шляхам падачы заявы.

Еўстратаў Дзмітрый Яўгенавіч – ад Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП “Грамада”.

Канавалава Ала Аляксандраўна, галоўны спецыяліст Касцюковіцкага РВК – ад выбаршчыкаў шляхам падачы заявы.

Макараў Аляксандр Вячаслававіч, спецыяліст ААТ “Круіз-аўта” – ад выбаршчыкаў шляхам падачы заявы.

Марозаў Валерый Львовіч, майстар вытворчага навучання Аўташколы “Фальксваген Аўтатраст Старт” – ад выбаршчыкаў шляхам падачы заявы.

Падлужная Марына Мікалаеўна, таваравед Горацкага райспажыўтаварыства– ад выбаршчыкаў шляхам падачы заявы.

Шанцаў Уладзімір Іванавіч, індывідуальны прадпрымальнік – ад Магілёўскай абласной арганізацыі АГП.

 

Абласная камісія працуе ў Магілёўскім аблвыканкаме, каб. 114. Тэл. 326651.

Першае пасяджэнне камісіі адбудзецца 21 траўня аб 11-00 у каб. 258 Магілёўскага аблвыканкаму.