Сталі вядомыя вынікі суда над удзельнікамі музычнага гурта.
Паводле інфармацыі MSPRING.MEDIA, вакаліст Аляксандр Ільін, басіст Сяргей Кульша і бубнач Дзмітрый Халяўкін 20 сакавіка 2024 года былі прыгавораны да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (“хатняя хімія”). Іх прызналі вінаватымі ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх” (арт. 342 КК РБ). Рашэнне вынес суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Падрабязнасцяў паседжання няма, вядома, што іх вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Нагадаем, музыканты Nizkiz былі затрыманыя раніцай 5 студзеня ў Магілёве. На наступны дзень прапагандысты з дзяржаўнага тэлебачання паведамілі пра гэта і выставілі ў сваіх сацсетках кадры затрымання. Спачатку ўдзельнікаў групы судзілі па адміністрацыйных артыкулах, пасля чаго ім выставілі абвінавачанне ў межах Крымінальнага кодэкса РБ.
У канцы студзеня іх перавялі з магілёўскага СІЗА ў следчы ізалятар у Менск.