Зламыснікі карыстаюцца тым, што адміністрацыя калоній абмяжоўвае магчымасці зняволеных у карыстанні юрыдычнымі паслугамі.
Сваякі асуджаных сутыкнуліся з новай формай махлярства – “натарыяльнай”.
У сацсетках і месэнджарах у родных асуджаных вымагаюць грошы, прапаноўваючы паслугі натарыуса ў індывідуальным парадку. Для гэтага нібыта трэба перавесці грошы на банкаўскую карту, фота якой скідаюць у перапісцы.
Сумы часта супадаюць з натарыяльнымі тарыфамі, але да натарыяльных кантораў такія прапановы не маюць ніякага дачынення. Некалькі чалавек ужо трапіліся на вуду ашуканцаў. І адбылося гэта ў тых рэгіёнах, дзе натарыусы часта адмаўляюцца ехаць у папраўчыя калоніі для аказання дапамогі зняволеным.