Два дні таму мы пісалі, што ТРК ўжо больш за месяц застаецца без кіраўніка.

17 мая. Магілёў. Ігар Лазоўскі. Фота – Акаўнта на «Аднакласніках» Таццяны Ларынай


17 мая калектыву ТРК «Магілёў» прадставілі новага дырэктара – журналістку Таццяну Ларыну, якая ўзначальвала да гэтага аддзел забаўляльных праграм. Шырокай аўдыторыі яна вядомая як вядучая праграмы «Дача» на тэлеканале «Беларусь 1». На магілёўскім тэлебачанні Ларына працуе ўжо 15 гадоў, раней яна нават ўзначальвала яго.

На гэтым жа ТБ перыядычна вядзе праграму пра моладзь дачка Ларынай – Алена Храменкова.

У сваім першым інтэрв’ю ў якасці дырэктара Ларына заявіла, што ў ТРК «ўсё атрымліваецца»:

Студыя працавала і працуе вельмі добра. 40% вяшчання ў эфіры – гэта нашы ўласныя праекты. У нас усё атрымліваецца.

Раней пасаду дырэктара ТРК займала Ірына Акуловіч, якую напачатку красавіка прызначылі дырэктарам у інфармацыйным агенцтве БелТА.

Па нашай інфармацыі, начальства доўгі час не магло вызначыцца з новым дырэктарам – сярод магчымых кандыдатаў быў чыноўнік аддзела ідэалогіі, а таксама галоўрэд ТБ Андрэй Скарабагатаў. Цікава, што Ларына з падпарадкаванай Скарабагатава за адзін дзень стала яго начальніцай.