Ім стаў падпалкоўнік унутранай службы Станіслаў Кавалёў.

З мінулай пятніцы ПК-4 кіруе падпалкоўнік унутранай службы Станіслаў Кавалёў, які раней займаў у гэтай жа калоніі пасаду намесніка начальніка па рэжыме і аператыўнай працы.

Нагадаем, 9 жніўня Вялікабрытанія пашырыла санкцыйны спіс у дачыненні да Беларусі. Пад новыя абмежаванні трапіў, у тым ліку, і былы начальнік ПК-4 Дзяніс Талсцянкоў.

Вядома, што 17 жніўня Дзяніс Талсцянкоў адсвяткаваў сваё 47-годдзе (да выхаду на пенсію застаўся адзін год), і да гэтай даты яго вырашылі заахвоціць павышэннем па службе. Пакуль не ўдалося высветліць, якую новую пасаду займае былы начальнік ПК-4. Да прызначэння ў Гомель чатыры гады таму Дзяніс Талсцянкоў працаваў намеснікам начальніка па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні шклоўскай ПК-17.

Таксама стала вядома, што ў ПК-4 больш не працуе намесніца начальніка па выпраўленчым працэсе падпалкоўнік унутранай службы Алена Лукомская. У ліпені ёй споўнілася 48 гадоў, што для сілавікоў азначае дасягненне пенсійнага ўзросту.