Праблемы праз бяздзеянне камунальнікаў.
Жыхары мікразоны «Піянерская» з пераважна аднапавярховай забудовай скардзяцца, што сабранае, але не вывезенае гарадскімі службамі смецце разносяць па вуліцах бяздомныя сабакі. Падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых раёнах горада.

Машына УКПП «Камунальнік» па цвёрдыя бытавыя адходы не прыязджае ўжо два тыдні, хаця дарогі пасля снегападу даўно расчышчаныя, у тым ліку сіламі саміх жыхароў. Пры гэтым аплата паслуг была зроблена своечасова.
Гэта не першая праблема ў горадзе, звязаная з камунальным транспартам. Адразу пасля Новага года ўзнік скандал праз адмову вадзіцеляў маршрутнага таксі № 3 выходзіць на працу. Маршруткі не курсавалі пяць дзён без тлумачэння прычын, што стала падставай для разгляду сітуацыі ў райвыканкаме.