Так сцвярджае прэс-служба МУС РБ.
У Магілёве мужчына напаў з нажом на мінакоў. МУС РБ заявіла, што мэтай магілёўца былі супрацоўнікі ГУБАЗіК.
Інфармацыя пра напад мужчыну на двух чалавек пачала распаўсюджвацца ў сацыяльных сетках раніцай 23 верасня.
Пазней прэс-служба МУС паведаміла, што нападнік “з’яўляецца экстрэмістам“. Паводле версіі сілавікоў, каля 11-й гадзіны раніцы на праспекце Пушкіна аператыўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС
“пазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Пасля, “у ходзе прафілактычнай размовы“, мужчына раптам дастаў нож і нанёс удары міліцыянерам. Супрацоўнікам спатрэбілася медыцынская дапамога.
Сцвярджаецца, што ўсяго пры мужчыне знайшлі два нажы і пісталет.
На месца здарэння выехаў Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.