Людзі ў форме сталі далікатней і крыўдлівей. Калі раней яны на каментары ў інтэрнэце амаль не звярталі ўвагі, то цяпер за некалькі непрыемных слоў яны гатовыя масава саджаць людзей на вялікія тэрміны.
Пад лічбай 130 у Крымінальным кодэксе знаходзіцца артыкул, які раней выкарыстоўвалі рэдка – усё ж такі пастуляваная талерантнасць беларусаў не прадугледжвае, што хтосьці будзе сеяць нацыянальную, этнічную або сацыяльную варожасць на мірным лапіку зямлі. Нават калі кагосьці і абвінавачвалі ў распальванні варожасці, то ўсё сканчалася адносна лайтова.
У дапратэстны перыяд у Магілёве суд па крымінальнай справе па арт. 130 КК РБ у апошні раз праходзіў у 2019 годзе. Тады магілёўцу Арцёму Г. за некалькі неанацысцкіх пастоў у «Вконтакте» далі 2 гады «хатняй хіміі». Суд палічыў, што мужчына проста спатыкнуўся і прызначыў пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
https://mspring.media/ru/news/two-years-for-nazi/
Затое ўжо ў паслявыбарчы перыяд усю Беларусь накрыла хваля крымінальных працэсаў за распальванне варожасці – толькі ўжо сацыяльнай. Асноўнымі пацярпелымі апынуліся супрацоўнікі міліцыі, якія палічылі, што беларусы масава распальваюць паміж беларусамі ж нянавісць да сілавікоў.
Хваля дабралася і да Магілёва – за апошнія тры тыдні суд Магілёўскай вобласці асудзіў адразу чатырох чалавек па арт. 130 КК РБ. Прычым у адрозненне ад «неанацыста» Арцёма Г., усе ўдзельнікі атрымалі рэальныя тэрміны – і не па два гады.
ПЯЦЬ ГАДОЎ – ЗА П’ЯНЫ ВІДОС У INSTAGRAM
Першымі пайшлі ў судовым расход магілёўцы Сяргей Прус і Дзмітрый Бондараў. У студзені 2021 года хлопцы пасля алкатрыпу з двух піва-гарэлачных дзён вырашылі запісаць відэа для Instagram, у якім запрасілі магілёўцаў да сцен мясцовай турмы для бойкі з АМАПаўцамі. Дзяржабвінаваўца Андрэй Кавалёў, зачытваючы матэрыялы справы, адзначыў, што Прус і Бондараў «падбухторвалі да дыскрымінацыі ў адносінах да супрацоўнікамі праваахоўных органаў, зьневажаючы іх гонар і годнасць»:
«Усе – ўвага! Заўтра, у дзве гадзіны дня сустракаемся на «Восьмым» (мікрараён ў Магілёве – заўв. ММ), ідзем, карацей, у турму, збіраецца мітынг, збіраюцца людзі, хто жадае памахаць кулакамі і набіць ***** гэтым **** * амапаўцы, Мусо * ам, якія з сябе нічога не ўяўляюць і зневажаюць людзей, збіраемся ўсе, збор – пішам у дырэкт, – і ідзём у бой. За радзіму! За Беларусь!», – такіе словы былі ў відэа, сыходзячы з матэрыялаў справы.
Эксперт, які праводзіў лінгвістычную экспертызу, угледзеў у выказванні пабуджальны характар, які заклікае да гвалтоўных дзеянняў і «фарміраванне варожай сацыяльна-псіхалагічнай ўстаноўкі ў адной групы асоб да іншай групы асоб, якія прадстаўляюць супрацоўнікаў міліцыі і АМАП».
Паколькі Прус і Бондараў запісвалі відэа ўдваіх, то следства кваліфікавала гэта як злачынства, учыненае групай асоб і суд праходзіў па самай цяжкай, трэцяй частцы арт. 130 КК РБ – а там маладым людзям «свяціла» ажно да 12 гадоў зняволення.
Фарміраваць іх як усвядомленых распальнікаў варожасці прапаганда і сілавікі пачалі яшчэ з моманту затрымання. У СМІ паведамілі, што гэта не проста чарговыя «змагары», а цэлыя футбольныя фанаты – асаблівая каста людзей, якіх ГУБАЗіК ненавідзіць нароўні з анархістамі. На судзе, зрэшты, высветлілася, што гэта хлусня – і Прус, і Бондараў заявілі, што футбольнымі фанатамі не з’яўляюцца.
Больш за тое, распальнік варожасці ў судзе цалкам раскаяліся і прызналі віну, абвінаваціўшы ва ўсім алкаголь.
Прычым ён жа стаў прычынай, чаму двое сяброў не з’явіліся на забітую ж імі «стрэлку» – і Прус, і Бондараў на працэсе паведамілі, што ім з пахмелля было настолькі дрэнна, што яны вырашылі нікуды не ісці. Зрэшты, ніхто туды не прыйшоў – «распаліць варожасць» у таварышаў не атрымалася.
Арганізаванай групай на судзе яны таксама не выглядалі. Дзмітрый Бондараў заявіў, што зняць відэа яго падбіў Прус. Апошні гэта прызнаў, але адчувалася, што паміж хлопцамі дружбы ўжо не засталося.
Усё гэта не перашкодзіла калегіі суддзяў пад старшынствам Ірыны Цяпловай прызначыць кожнаму з сяброў па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Варта адзначыць, што ў Дзмітрыя Бондарава маецца інваліднасць трэцяй ступені – і пачынаючы з лютага, ён правёў час да суду пад вартай. Сяргей Прус заставаўся на волі пад падпіску аб нявыездзе і паручальніцтва. 27 верасня, у дзень вынясення прысуду, яго таксама ўзялі пад варту.
10 гадоў на дваіх – за прызыў у Instagram, на які ніхто не адгукнуўся, арганізаваны групай, якой фактычна не было.
СПАЧАТКУ – КАТАВАННІ, ПОТЫМ – 5 ГАДОЎ ЗА КАМЕНТЫ НА ЭМОЦЫЯХ І ГАЛАСАВУХУ У VIBER
Іллі Дубскаму з Асіповіч – 24 гады. З іх два гады ён ужо паспеў адбыць у калоніі па наркатычным 328 артыкуле КК РБ. Пасля гэтага ён яшчэ раз трапіў у сістэму ДВП МУС – адбываў тры з паловай гады “хіміі” за злоснае хуліганства, выйшаў па амністыі.
Да восені 2020 году жыў і працаваў у Расіі, а потым вырашыў вярнуцца – і гэта стала катастрафічным рашэннем.
У лістападзе 2020 гады ён пайшоў у краму за цыгарэтамі і знік. Пазней высветлілася, што яго арыштавалі і далі 13 сутак арышту па 23.34 КаАП РБ за тое, што ён, нібыта, пакінуў каментар у адным з лакальных телеграм-каналаў, заклікаючы асіпоўцаў выходзіць на акцыі пратэсту.
Сам Дубскі пазней адмаўляў, што каментар пакінуў ён.
Адзін са сваякоў распавёў СМІ, што гэтыя 13 сутак зрабілі са звычайнага хлопца панурага і замкнёнага ў сабе чалавека. З асіповіцкага ІЧУ ён выйшаў з апёкамі ад тушэння бычкоў на целе, руках і твары. Ён так і не распавёў, што адбывалася з ім у ізалятары.
У атмасферы страху прайшло чатыры месяцы. За гэты час у яго кватэру, дзе ён жыў з бацькам і маці, некалькі разоў прыходзілі сілавікі. У сакавіку 2021 года яго забралі. Пазней высветлілася, што яму ставяць у віну «тэрарыстычны» 359 артыкул КК РБ і тое самае распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да сілавікоў (130 КК РБ). Іллю змясцілі ў СІЗА.
Ужо на судзе высветлілася, што арт. 359 КК РБ з абвінавачання прыбралі. Затое дадалі арт. 366 КК РБ – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі.
Што тычыцца распальвання варожасці, то, згодна з пазіцыяй абвінавачвання, Ілля Дубскі «з 11 жніўня па 15 лістапада ў телеграм-каналах «Ас….ічы для жыцця» і «М..ск 97%» размясціў каментары, якія падахвочваюць да гвалтоўных дзеянняў адной групы людзей у дачыненні да іншых груп асобаў, аб’яднаных па прыкмеце прыналежнасці да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, іншым прадстаўнікам улады, вайскоўцам узброеных сіл Рэспублікі Беларусь».
Акрамя таго, малады чалавек 11 ці 12 верасня ў адправіў у Viber галасавое паведамленне Ігару Ланчуку – камандзіру выведвальнай групы спецыяльнага прызначэння 1 асаблівага атрада спецыяльнага прызначэння 5 асобнай брыгады сіл спецыяльных аперацый (Мар’іна Горка).
– Пагражаў ваеннаслужачаму узброеных сіл Рэспублікі Беларусь гвалтам, суправаджаючы гэта ўсё нецэнзурнай лексікай, – заявіў пракурор.
Дубскі прызнаў сваю віну часткова. Ён распавёў, што сам даў паролі ад усіх патрэбных мэсэнджараў, калі ім зацікавіліся следчыя. Свае каментары Дубскі апраўдваў тым, што яго ўзбурылі рэпрэсіі, катаванні і збіццё беларусаў. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза пацвердзіла, што Ілля не зусім ўмее кантраляваць свае эмоцыі.
Нягледзячы на гэта, 7 кастрычніка суд Магілёўскай вобласці вуснамі суддзі Ірыны Ланчавай абвясціў прысуд Дубскаму ў 5 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.
ПРЫАДЧЫНЕНЫ СУД, ЭКСТРЭМІСЦКАЕ «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ», 3 ГОДА КАЛОНІІ
Чацвёрты герой нашага матэрыялу – 27-гадовы Герман Быхаў. 15 сакавіка 2021 года яго затрымалі супрацоўнікі 11-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ (Магілёў), якія паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў).
Доўгі час абласное ўпраўленне Следчага камітэта спрабавала раскруціць справу менавіта па гэтым артыкуле, але потым раптам вырашылі памяняць абвінавачванне на тое самае распальванне варожасці ў дачыненні да сілавікоў.
Маці Быхава спрабавалі дапамагчы сыну ўсімі спосабамі, у тым ліку і звярнуўшыся да Юрыя Васкрасенскага з просьбай аб памілаванні. Круглы стол дэмакратычных сіл нават апублікаваў гэты ліст:
«Сын абсалютна выпадковы чалавек, маленькая пешка ў гэтай палітычнай гульні. Ён не радыкал, не апазіцыянер, не нацыяналіст, не ідэйны фанатык. Проста малады чалавек, які трапіў пад жорны нячыстых на руку і галаву здраднікаў і псеўдапатрыётаў. Вы [Аляксандра Лукашэнка] дапамаглі нам разабрацца, хто ёсць хто! Адрозніць збожжа ад пустазелля. Страшна падумаць, што магло адбыцца непапраўнае, у нашай краіне», – пісала ў жніўні маці Германа Быхава.
Пад амністыю мужчына не патрапіў.
А 8 кастрычніка суддзя Магілёўскага абласнога суда Мікалай Гладкі абвясціў, што Быхаў адправіцца ў калонію агульнага рэжыму на бліжэйшыя тры гады.
Што цікава, на гэтым працэсе не хацелі бачыць чужых вачэй. Валанцёр праваабарончай каманды MAYDAY хацеў трапіць на працэс, але мужчына ў касцюме, які дзяжурыў у вестыбюлі суда Магілёўскай вобласці, ветліва і з націскам паведаміў, што на працэс можна прайсці толькі сваякам. Канешне, праз пандэмійныя прычыны.
Таму пра сам працэс вядома няшмат – толькі тое, што паведамілі тыя, хто там прысутнічаў.
Быхаў паклалі як распальванне сацыяльнай варожасці той факт, што на працягу некалькіх месяцаў ён пакідаў каментары ў тэлеграм-каналах і чатах, часам выкарыстоўваючы словы “хер”, “сука”, “мент“, а таксама фразу, цытата, “мянты жруць за нашыя грошы“.
Выкарыстоўваў Быхаў і фразу “Жыве Беларусь”, але яе суддзя Мікалай Гладкі ў працэсе вырашыў не зачытваць, назваўшы “экстрэмісцкай”.
3 гады калоніі. За словы ў Інтэрнэце.
ПАМІЖ ЗЯМЛЁЮ І НЕБАМ – …..?
Прус, Бондараў, Дубскі і Быхаў на чацвярых атрымалі 18 гадоў рэальнай калоніі.
“Неанацыст” Арцём Г. з пачатку артыкула за свае пасты, у якіх ён сцвярджаў, што “Расея – для рускіх” і выказваў пагарду іншымі этнасамі, атрымаў 2 гады “хатняй хіміі”.
Калі мы адкруцім памяць на пару гадоў таму і зойдзем, напрыклад, на форумы футбольных фанатаў, аўтамабілістаў, сваякоў зняволеных (непалітычных), то лёгка знойдзем фразы рознай ступені негатыву ў адрас супрацоўнікаў беларускага МУС. Натуральна, тады пра “распальваньне сацыяльнай варожасьці” ніхто і падумаць не мог. Больш за тое, нават адміністрацыйна людзей за гэта практычна не каралі.
Нарэшце, любыя абразлівыя каментары ў адрас сілавікоў да апошняга часу любілі класіфікаваць як арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Па гэтым артыкуле максімум можа пагражаць 3 гады абмежавання волі.
Але раптам мясцовыя сілавыя структуры раптам вырашылі, што ў дачыненні да іх развязваецца варожасць.
“У якіх сем’ях выхоўваліся гэтыя людзі. Я лічу, мы занадта мякка абыходзімся з імі і ім падобнымі. Чамусьці яны дзейнічаюць па-за рамкамі закона, а мы стараемся ўсё рабіць па законе. Па законе з імі гутарыць, па закону іх пераконваць, па закону іх ўгаворваць. А трэба, як Пуцін сказаў, мачыць у сарціры ўсіх: за аднаго – 20, 100 … Каб не было непанадна нікому. Можа быць, груба, але шчыра “, – гэта словы былога вайскоўца, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Белоконева, верагодна, на адрас тых, хто выходзіў на пратэсты ў 2020 годзе.
Але, вядома, тут аператыўныя органы ніякага распальвання варожасці не ўбачылі.
Напэўна таму, што гэта не каментар у телеграм-чаце.