Каля трох гадзін дня дзяўчыну забралі на патрульнай машыне з плошчы Зорак і адвезлі ў Ленінскі РАУС.
30 кастрычніка. Магілёў. Плошча Зорак. Алесь Святліцкі
Вядома, што паўтары тыдня таму Ленінскі РАУС пачаў новы адміністрацыйны працэс у дачыненні да журналісткі за супрацоўніцтва з тэлеканалам БелСАТ.
25 кастрычніка Скрэбуновай прыйшло СМС з невядомага нумара – дзяўчыну папрасілі менш чым праз суткі з’явіцца ў райаддзел да маёра Яўгенія Слаўнікава для апытання. Журналістка паведаміла, што занятая ў гэты час і чакае афіцыйнай позвы.
Сёння, 30 кастрычніка, Аліна Скрэбунова патэлефанавала праваабаронцу Барысу Бухелю і паспела паведаміць, што яе забіраюць на міліцэйскай машыне ў РАУС з цэнтра горада.
Мы сочым за развіццём падзей.