Шэсць школьніц дзве гадзіны пераконвалі журы, што кожная з іх – проста лепшая. Некаторыя занадта хваляваліся.

16 мая. Магілёў. Алесь Святліцкі


16 траўня Магілёўскі гарадская арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правяла “конкурс прыгажосці і грацыі” сярод школьніц, назваўшы гэта ўсё «Міледзі БРСМ 2018».

У спаборніцтве ўзялі ўдзел шэсць дзяўчат – Дар’я Францікава, Валерыя Белавусава, Анастасія Стаянова, Лізавета Дуброўская, Валерыя Дударава і Марыя Баброва.

Падчас змагання міледзі спаборнічалі ў мастацтве самапрэзентацыі, інтэлекце і творчых уменнях. Адна з удзельніц хвалявалася настолькі, што памылкова назвала Беларусь “невялікім гарадком”.

Пераможцай стала Дар’я Францікава, вучаніца сярэдняй школы №32. Увесь агонь свята можна ўбачыць у нашым відэарэпорце.