У бабруйскім гандлёва-эканамічным каледжы навучэнцаў прымушаюць збіраць металалом.
Збор металалому з 15 па 30 снежня названы «эка-конкурсам» (скрын на фота ніжэй) пад эгідай БРСМ і першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў. Удзел усіх груп строга абавязковы. Узважваць і збіраць металалом будзе камендант. Пры неабходнасці магчымы вываз і падвоз па Бабруйску.

Улічваючы, што такая другасная сыравіна каштуе грошай, увесь метал на вуліцах Бабруйска даўно сабраны. Міліцыя перыядычна паведамляе нават пра крадзяжы чорнага металу. Таму ў навучэнцаў цяпер узнікла праблема — дзе яго ўзяць, калі адмовіцца ад «конкурсу» магчымасці няма. Не зусім зразумелая і далейшы лёс сабранай другаснай сыравіны, а таксама пытанне яе аплаты.
Пераможцам адміністрацыя абяцае: у камандным заліку (пры ўмове збору па 10 кг на кожнага ўдзельніка) за першае месца — экскурсійную паездку па РБ; за другое — гульню ў боўлінг; за трэцяе — салодкія прызы. У індывідуальным заліку тры першыя месцы атрымаюць граматы і дробныя прызы накшталт флэш-назапашвальнікаў.
У іншых навучальных установах горада інфармацыі пра падобныя конкурсы няма.