Пры гэтым не заўважылі самую масавую мірную акцыю.
Рэгіянальныя СМІ веерна запусцілі тэксты аб важнасці мітынгу за Лукашэнку 16 жніўня 2020 года ў Мінску.
Тэкст БелТА са сваімі дадаткамі апублікавалі “Веснік Магілёва”, “Магілёўскія ведамасці” і практычна ўсе раённыя газеты.
Мясцовыя рэсурсы таксама прыгадалі збор у Магілёве 18 жніўня – тады бюджэтнікаў звазілі нават з райцэнтраў. Паводле інфармацыі MSPRING.MEDIA, людзям прапаноўвалі прэферэнцыі на працоўных месцах (як мінімум такія звесткі ёсць па «Магілёўтрансмашы», «Строммашыне», «Хімвалакне», некаторым сярэднім школам Магілёва). У асноўным размова ішла аб дадатковым выхадным для тых, хто пабудзе на плошчы.
Разам з тым, дзяржСМІ ўпарта праігнаравалі самую масавую акцыю ў гісторыі Магілёва апошніх двух дзесяцігоддзяў. 16 жніўня на плошчы Леніна, па розных ацэнках, сабралася (на піку) ад 10 да 15 тысяч чалавек – прыхільнікаў перамен.